Есць такая арганізацыя у нас... Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі... Арганізацыя добраахвотна-прымусовая, мае некалькі цікавых метадаў для закліку людзей да ўступлення ў яе...
А як вы ставіцеся да БРСМ? Ці з'яўляецеся вы яе ўдзельнікам? Пры якіх абставінах уступілі? Ці змагаліся за свае правы? Або, можа, вам пашанцавала пазбегнуць уступу у рады прыхільнікаў ...? Цікава пачуць тут вашу гісторыю...
Мне так увогуле нечага казаць пра гэта, акрамя таго, што ўсіх прымушальнікаў я ветліва пасылаў у пешы паход з эратычным ухілам. Таму я не ў БРСМ, хоць і прымушалі. Ды і давялося дапамагчы некалькім людзям разабрацца ў сваіх правах і законна адмовіцца ад уступу у саюз моладзі...